Electronic Entertainment Expo

Electronic Entertainment Expo
Статус Актыўная
Галіна Індустрыя камп'ютарных гульняў
Месца правядзення Los Angeles Convention Center
Горад/вобласць Лос-Анджэлес
Краіна Злучаныя Штаты Амерыкі
Дата першага правядзення 1995
Дата апошняга правядзення 2019
Арганізатар Entertainment Software Association
Наведвальнасць &&&&&&&&&&045600.&&&&&045 600 (2010 год)[1]
Вэб-сайт Electronic Entertainment Expo

Electronic Entertainment Expo (бел.: Выстаўка электронных забаў, скар. ці E3) (з 2006 па 2008 год — E³ Media and Business Summit) — найбуйнейшая ў свеце штогадовая выстаўка-шоу індустрыі камп’ютарных відэагульняў. Тут распрацоўшчыкі гульняў, выдаўцы, вытворцы праграмнага і апаратнага забеспячэння прадстаўляюць камп’ютарныя і відэагульні, гульнявыя прыстаўкі, камп’ютарную электроніку і аксэсуары.

У першую чаргу E³ — выстаўка для журналістаў і аматараў гульняў, у адрозненне ад прафесійнай канферэнцыі распрацоўшчыкаў гульняў Game Developers Conference (GDC), якая штогод праходзіць у маі ў Сан-Хасэ, Каліфорнія.

Па завяршэнні кожнай выстаўкі якасць прадстаўленых прадуктаў ацэньваецца незалежнай камісіяй, якая раздае ўзнагароды Game Critics Awards. Узнагароджваюцца лепшыя ідэі, гульні, прэзентацыі і гульнявая электроніка, а таксама называюцца прэзентацыі і прадукты, які найбольш расчаравалі наведвальнікаў выстаўкі.

  1. Е3 2010 апраўдала надзеі арганізатараў, 6 чэрвеня 2010

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy